BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

1 год калоніі за рэпост фота Лукашэнкі

У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка асудзілі Сяргея Мельнікава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 19 чэрвеня 2023 года зрабіў рэпост публікацыі ў “Аднакласніках”. У ёй знаходзіўся фотаздымак і тэкст, які суд палічыў абразлівым. Сяргей цалкам прызнаў віну. У якасці сведкі дапрасілі жонку Мельнікава, якая пацвердзіла, што мужчына карыстаецца названай сацсеткай.

Крыніца: t.me/viasna96