У Менску адкрываюць першы ў краіне дзінапарк



Ужо 31 ліпеня экзатычных рэптылій змогуць убачыць усе жадаючыя, паведамляе tut.by.

dinolend_30072015_tutby_brush_phsl_img_13

Паўгода таму бізнесмэн Вадзім Шлапакоў пачаў займацца менскім дзінапаркам: арандаваў 4 гектары зямлі ля заапарка ў Чыжоўцы. Таксама купіў 35 фігур рэптылій: 25 – якія выдаюць гукі і рухаюцца, 10 – статычных. Першыя зробленыя ў Кітаі, другія – польскія.

dinolend_30072015_tutby_brush_phsl_img_06

Пры гэтым у дзінапарку за квіток у 110 тысяч можна будзе не толькі паглядзець на копіі рэптылій. Шлапакоў кажа, што для дзяцей будуць працаваць роставыя лялькі, а за асобную плату ў выходныя дзіця зможа паўдзельнічаць у адным з квэстаў.

dinolend_30072015_tutby_brush_phsl_img_08

„Напрыклад, будуць квэсты палеантолагаў, калі дзецям трэба будзе паўдзельнічаць у „раскопках „дыназаўра, выкарыстоўваючы нашы падказкі і адказы на пытанні пра дагістарычных гігантаў”, – кажа дырэктар дзінапарка.

dinolend_30072015_tutby_brush_phsl_img_15

У парку абяцаюць і адукацыйныя экскурсіі, якія можна будзе замовіць у выхадныя як на ўваходзе, так і на сайце ўстановы.

[manual_related_posts]