Калядны Батумі



Сталіца грузінскай Аджарыі падрыхтавалася да Калядаў і Новага 2022 года.

На вуліцах, асабліва на цэнтральных, – ілюмінацыя на крамах і будынках. А цэнтральнай ялінкай Аджарыі стала ялінка на так званай Плошчы Еўропы.

Статую Медэі, якая з’яўляецца цэнтральнай дамінантай плошчы, таксама ўпрыгожана маленькімі аганькамі.

На плошчы месціцца невялічкі кірмаш, дзе можна набыць віно і чачу, розныя рамесныя вырабы і вязаныя рэчы.

А ўвечары на сцэне ў цэнтры плошчы можна да 31 снежня паслухаць канцэрты розных выступоўцаў. За некалькі дзён, калі ўдавалася патрапіць на плошчу, гучала музыка на ангельскай і грузінскай мовах.

Сяргей Апановіч, Батумі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]