Батумі: кафедральны сабор



У Грузіі ў  сталіцы Аджарыі Батумі шмат цікавых месцаў, якія магчыма наведаць падарожніку з Беларусі. Адным з сама цікавых помнікаў архітэктуры ёсць Батумскі кафедральны сабор, які пабудаваны як каталіцкі храм у стылі неаготыкі.

Будынак “складалі” цягам пяці год з 1898 па 1903 год, яго мецэнатам быў вядомы багаты нафтапрамысловец Стэфан Зубалашвілі.   Падчас савецкага панавання сабор выкарыстоўваўся пад гаспадарчыя патрэбы, і толькі ў канцы 80-х гадоў ХХ стагоддзя храм быў асвечаны як праваслаўны і перададзены вернікам.  

Як пішуць турыстычныя даведнікі, “Па абодва бакі ад галоўнага ўваходу стаяць скульптурныя выявы апосталаў.  Па гэты дзень ідуць спрэчкі пра тое, чые гэта статуі: Язэпа і Святой Марыі ці апосталаў Сымона Кананіта і Андрэя Першазваннага.   Галоўнай асаблівасцю экстэр’ера сабора з’яўляюцца цудоўныя вітражныя вокны, якія па сваёй прыгажосці змогуць супернічаць з французскай готыкай”.  

Калі казаць пра сам будынак, то ён зроблены з белага каменя, які можа мяняць колер у залежнасці ад надвор’я, мае 3 купалы. Інтэр’ер упрыгожаны чырвонай цэглай, залатым і сінім арнаментам, характэрным для неагатычнага стылю.

Заходзячы ў царкву, быццам трапляеш у храм  паменшанай копіі Сікстынскай капэлы з Ватыкана. Унутранае ўбранне дапаўняюць мноства праваслаўных абразоў, сярод якіх варта адзначыць незвычайнае выкананне ладу Георгія Перамаганосца – на эмалі. Акрамя праваслаўных абразоў у рускім стылі, ёсць тут і вобразы, напісаныя грузінскімі іканапісцамі.

Сабор знаходзіцца на ўскрайку так званай старой часткі Батумі, і, каб яго ўбачыць, трэба прайсці хвілін 20 ад набярэжнай. Ён добра пазначаны на ўсіх анлайн мапах, такіх як Гуглмапс і Maps.me. Калі хтосьці любіць будынкі неаготыкі, абавязкова раю наведаць гэтую пабудову.  

Андрэй Мялешка,  Гародня – Батумі, фота аўтара

[manual_related_posts]