Ва Украіне смерць Макея шырока не абмяркоўваюць



Ці абмяркоўваюць нечаканую смерць міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ва Украіне? Такое пытанне Радыё Рацыя задала беларускім пісьменнікам, якія жывуць ва Украіне. Гэта Васілю Філіпенка з горада Лубны Палтаўскай вобласці і Іне Снарскай з Палтавы.

Іна Снарская:

На мае вочы ва Украіне не патраплялі нейкія каментары на тэму смерці Уладзіміра Макея. Хіба толькі, акрамя канстатацыі самога факту смерці. Гэта інфармацыя ў СМІ публікавалася. Ды і ўкраінцам сёння не да Макея.

Васіль Філіпенка:

Ужо некалькі сутак сядзім дома без святла. Таму канкрэтна сказаць не магу. Але ведаю, што шырока смерць Уладзіміра Макея ва Украіне не абмяркоўваецца. Гэта, найперш, справа жыхароў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя