У Беластоку з’явілася каталіцкая імша па-беларуску



У Беластоку з’явілася імша для рыма-каталікоў па-беларуску. Набажэнствы адбываюцца ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай. Яны сталі магчымымі дзякуючы намаганням, просьбам і зваротам у Беластоцкую архідыяцэзію вернікаў рыма-каталіцкага касцёла, якія пераехалі сюды з Беларусі.

Гаворыць адна з ініцыятарак правядзення беларускамоўных службаў для каталікоў Беластока:

– Гэта штосьці дарагое, што прыпамінае нам, хто мы, адкуль мы сюды прыехалі, што мы беларусы, што ў нас ёсць свая беларуская мова. І мы вельмі ўдзячныя, што нам дазваляюць маліцца на сваёй роднай мове, хоць мы тут меншасць, але жыхары Польшчы. Ласкава прымаюць нашу волю і шукаюць магчымасці, каб мы маглі тут маліцца на сваёй мове. Гэта наша культура беларуская таксама.

Імшы па-беларуску ўжо праходзяць у касцёлах Варшавы, Кракава, Познані, Гданьску, Лодзі. Цяпер і ў Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе вуліца Вроцлаўская 8. Адпраўляць яе будзе ксёндз Гжэгаж Балеста, які да гэтага 7 гадоў меў служэнне ў Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя