У Беластоку паказалі «Беларускі абрад на сцэне»



«Беларускі абрад на сцэне» – так называецца прэзентацыя абрадавых калектываў, якая праходзіць зараз на Падляшшы.

У праграме сваіх выступаў самадзейныя калектывы паказваюць, як у беларускіх вёсках Беласточчыны праходзілі традыцыйныя вячоркі, фрагменты сямейных абрадаў, палявых прац, пор года і г. д. Расказвае старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

Восень – гэта час, калі мы завяршаем наш культурны год. І напрацягу ўжо многіх гадоў завершальным з’яўляюцца прэзентацыі беларускіх абрадаў на сцэне. Паказваем публіцы даўнія звычаі, абрады, традыцыі нашага беларускага народа, многія з якіх ужо адышлі ў мінушчыну. Зараз толькі ўспаміны засталіся. Некаторыя яшчэ жывыя, асабліва сярод старэйшага насельніцтва нашых беларускіх вёсак.

Прэзентацыі «Беларускіх абрадаў на сцэне» адбываюцца на Падляшшы ўжо ў 28-ы раз. І праходзяць у такіх гарадах і мясцовасцях Беласточчыны, як Бельск-Падляшскі, Дубічы-Царкоўныя, Гайнаўка і Беласток. У прыватнасці, у бліжэйшую пятніцу, а 17-й гадзіне ў Беларускім грамадска-культурным таварыстве ў Беластоку пройдзе другая прэзентацыя абрадавых калектываў. А ў нядзелю ў Гайнаўскім доме культуры адбудзецца галоўная прэзентацыя «Беларускіх абрадаў на сцэне». Пачатак а 10-й гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя