У Беластоку беларусы пашылі канфедэраткі як у паўстанцаў Каліноўскага



У межах селётніх ушанаванняў угодак паўстання Каліноўскага, у Беларускім Хабе «Новая Зямля» адбыўся майстар-клас па пашыве шапак-рагатывак ці, вядомых, як «канфедэратка».

Такія галаўныя ўборы насілі ўдзельнікі паўстання. Наколькі ўдалося ўзнавіць гістарычны элемент адзення, распавёў вядоўца майстар-класа, гістарычны аніматар Васіль Калач:

– Безумоўна, мы не можам казаць, што гэта рэплікі, гэта стылізацыя. Гэты майстар-клас мае больш сымбалчнае значэнне, каб людзі адчулі, як гэта шыць, нават нешта самае простае. «Канфедыратка» – гэта самае адметная рыса вопраткі паўстанцаў, адзіны прадмет у строі, які неяк адрозніваецца, таму што вайсковай формы не было, а адрозненні «свой-чужы» вельмі важнае ў баявой сітуацыі.

Акрамя практычнай карысці гістарычнай рэканструкцыі, майстар-клас па пашыве шапак-рагатывак мае і важна мемарыяльнае значэнне для беларусаў Беластоку. Угодкі паўстання 1863 года афіцыйна адзначаюцца ў Польшчы, у вось Беларусі мажлівасці для такіх публічных сустрэч і мерапрыемстваў – няма.

Беларускае Радыё Рацыя