У Беларускім Доме ў Варшаве прагучала лекцыя пра польскую сістэму аховы здароўя



У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла вельмі карысная для беларусаў інфармацыйная сустрэча.

Яна крыху ўскладнілася тым, што эксперт, старшы спецыяліст аддзела абслугоўвання і прафілактыкі Мазавецкага ваяводскага аддзялення Нацыянальнага фонду здароўя Беата Лібідзка-Кавальская, гаварыла пра тонкасці польскай сістэмы аховы здароўя і медыцынскае абслугоўванне для замежнікаў на польскай мове. А ёю валодаюць на патрэбным узроўні далёка не ўсе ўдзельнікі сустрэчы. Але людзі былі вельмі задаволеныя пачутым:

Шмат чаго даведалася, вельмі карысная тэма. Не асвятляецца ў будзёным жыцці, і вельмі складана пра гэта недзе даведацца.

Вельмі прыемная камунікацыя. Шмат думак пра тое, як тут уладкавацца. Тым больш, што я ўжо ва ўзросце, на пенсіі.

Дадала ведаў, бо кожны, хто сюды прыязджае, у яго ўзнікае пытанне. Шмат чаго праясніла сённяшняя сустрэча.

Пасля сустрэчы многія беларусы задавалі асабістыя пытанні да пані Беаты, на якія атрымлівалі грунтоўныя адказы.

Беларускае Радыё Рацыя