Нядзельная акцыя ў грузінскім Тбілісі



Паўсотні беларусаў сабралася на традыцыйную акцыю ў сталіцы Грузіі. Акцыя мела як беларускую, так і праўкраінскую афарбоўку.

“Слава Украіне! Жыве Беларусь!” і яшчэ дзясятак лозунгаў прагучала на гэтай акцыі. Таксама казалі пра 1204 палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі

Беларусы збіралі грошы сям’і, што нядаўна была вымушана пераехаць у Грузію.

Хвілінай маўчання згадалі тых, хто загінуў у 2020, і  тых, хто загінуў на вайне ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]