«Не для рэферэндумаў ва Украіне» – Акцыя расейцаў ва Уроцлаве



У сераду 28 верасня на рынку ва Уроцлаве адбыўся арганізаваны грамадзянамі Расеі перформанс, прысвечаны «рэферэндумам» на акупаваных тэрыторыях Украіны, мабілізацыі ў Расеі і развязанай Расеяй вайне ва Украіне. Да акцыі далучыліся Беларусы і Украінцы.

Яны зладзілі спектакль, дзе прадставілі тое, як адбываецца такі «рэферэндум». На ім жыхары Украіны галасуюць, запалоханыя расейскімі салдатамі са зброяй. Але яны не маюць вольнага выбару, і мусяць ставіць крыжык у тым месцы, дзе ім скажуць. Тых, хто хоча прагаласаваць інакш чым ім кажуць, расстрэльваюць.Таксама аказваецца, што на «Рэферэндуме» прагаласавалі нават тыя ўкраінцы, якія даўно загінулі.

Такімі акцыямі расейцы, якія знаходзяцца ва Уроцлаве, дэманструюць сваю непрыхільнасць да дзеянняў расейскага дыктатара Уладзімера Пуціна.

– Добра, што такія акцыі ёсць, бо яны нагадваюць нам пра тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой, калі мы пачынаем станавіцца ўсё больш абыякавымі да вайны, – кажа адзін з удзельнікаў.

Беларкскае Радыё Рацыя