Наталля Гуштан: Прасоўваем культуру і аказваем дапамогу
Прасоўванне беларускай мовы і культуры, арганізацыя сустрэч, аказанне дапамогі тым, хто ўцёк.

Усё гэта накірункі працы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Нямеччыне. Дадаткова па магчымасці беларусы прымаюць удзел ва ўкраінскіх акцыях, – распавяла беларуска Наталля Гуштан, што жыве ў Нюрнбергу:
– Вельмі цешыць, што з’явілася суполка „Разам”. Яна вельмі актыўна прасоўвае не толькі дапамогу, але і культуру, мову, сустрэчы беларусаў. Таксама ўкраінская суполка, якая таксама вельмі дапамагае. Яны арганізавалі школу, дапамогу. Людзі актыўна падключыліся да дапамогі.
Наталля Гуштан дадала, што ў Нямеччыне беларусы таксама займаюцца зборам гуманітарнай дапамогі для Украіны, але апошнім часам не так актыўна, як на пачатку вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
