Сербы згулялі ўнічыю з Камерунам



Зборная Сербіі забіла два галы за дзве хвіліны ў дададзены да першага тайма час і перавярнула гульню з Камерунам у рамках матча другога тура чэмпіяната свету па футболе ў Катары ў групе G.


Сербы саступалі з лікам 0:1, аднак на 46+ і 48+ хвілінах двойчы вызначыліся. Гэта былі першыя галы балканскай каманды на гэтым мундыялі. Камерун жа гуляў без свайго асноўнага брамніка Андрэ Ананы, які пакінуў размяшчэнне зборнай Камеруна. У яго канфлікт з трэнерам з-за тактыкі. Гэта не перашкодзіла камерунцам, прайграючы ў пачатку другога тайма 1:3 таксама як і сербам, вярнуцца ў гульню і за тры хвіліны параўняць лік. Як вынік – відовішная нічыя 3:3.

Яшчэ сёння праходзіць матч зборнай Паўднёвай Карэі і Ганы, таксама зборная Бразіліі без Неймара паспрабуе ў матчы са Швейцарыяй датэрмінова выйсці ў плэй-оф, а Крышціяну Раналду павядзе сваю каманду ў бой супраць Уругвая.

Аляксандр Паўлаў – галоўны трэнер „Віцебска”

Аляксандр Паўлаў прызначаны галоўным трэнерам „Віцебска”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Па выніках сезона віцябляне вылецелі ў першую лігу. На працягу года іх узначальвалі Яўген Чарнухін і Сяргей Ясінскі. Зрэшты, што тычыцца галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай, існавала першапачатковая дамоўленасць, што супрацоўніцтва з клубам працягнецца да канца сезона – незалежна ад выніку. Паўлаў завяршыў гульнявую кар’еру ў 2019 годзе, пасля чаго пачаў трэнерскую. Увесь гэты этап звязаны з „Энергетыкам”-БДУ. У 2020-м экс-футбаліст барысаўскага БАТЭ і магілёўскага „Дняпра” ўзначаліў дубль, а з лета мінулага года пачаў прыцягвацца да працы з асноўным складам каманды.

Гульцам „Энергетыка”-БДУ падарылі торт у выглядзе 50 тысяч даляраў

Прайшло ўшанаванне „Энергетыка”-БДУ з нагоды заваявання клубам срэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі-2022.

Футбалістам паднеслі два арыгінальныя торты. Першы быў выкананы ў выглядзе прэміі за другое месца, якая складае 50 тысяч даляраў. Другі ўяўляў сабой стадыён „Эстадыё Санцьяга Энергетык”, паведамляе football.by.

Гулец „Мінска” ўвайшоў у сімвалічную зборную тура Адзінай лігі ЗГБ

Афіцыйны сайт Адзінай лігі ВТБ сфарміраваў сімвалічную зборную чарговага тура розыгрышу, матчы якога адбыліся 23-25 лістапада. У пяцёрку найлепшых баскетбалістаў тыдня ў выніку трапіў і адзін з гульцоў беларускай каманды „Мінск”. Гэта навічок Супрым Хана. „Хана падарыў беларускай камандзе першую перамогу ў сезоне. Мінчане абыгралі „Енісей” у гасцях 63:61, амерыканскі абаронца набраў 18 ачкоў і 4 падборы”, — зазначае крыніца.

Іван Ціхан не выключае ўдзел беларусаў у Алімпіядзе:

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан расказаў, ці варта чакаць айчынных атлетаў на Алімпіядзе ў Парыжы. З яго слоў, шанцы заўсёды прысутнічаюць. „Томас Бах кіруе…
Паўтара года засталося. Сказаць, што мы згубілі іх, немагчыма. Усе рыхтуюцца, арыентуюцца туды. Калі будзе магчымасць, павінны быць гатовы выступіць і паказаць самую лепшую спартовую форму. Таму ўсё мадэляванне падрыхтоўкі спартоўцаў ідзе менавіта непасрэдна да Алімпійскіх гульняў”, – адзначыў Ціхан.

Беларускае Радыё Рацыя