Месі сыдзецца з Левандоўскім у бітве за плэй-оф Чэмпіяната свету



Сёння ў трэцім туры групавога этапа чэмпіянату свету Ліянэль Месі са зборнай Аргенціны пастараецца зрабіць апошні крок у бок плэй-оф. Перашкаджаць яму будуць Польшча на чале з Робертам Левандоўскім.

Матч пачнецца ў 22 гадзіны па беларускім часе. Букмекерскія кампаніі лічаць фаварытамі намінальных гасцей. Перамога палякаў ацэньваецца з каэфіцыентам у 8. Галоўныя героі зборных апраўдваюць надзеі: Месі забіў два з трох галоў аргенцінцаў, а Левандоўскі – адзін з двух польскіх. Польшча пасля двух матчаў узначальвае яе з чатырма ачкамі. Больш за тое, калі саудаўцы не перамогуць Мексіку, а самі палякі згуляюць з Аргенцінай хаця б унічыю, то адправяцца ў плэй-оф з першага месца. Таксама букмекеры лічаць, што ў гэтым матчы не будзе шмат галоў.  

Матч футбольнага чэмпіянату свету ўпершыню ў гісторыі будуць судзіць жанчыны

Францужанка Стэфані Фрапар стане першай у гісторыі футбола жанчынай, якая працуе на чэмпіянаце свету ў ролі галоўнага арбітра, паведамляе ФІФА. Стэфані Фрапар прызначана на паядынак зборных Германіі і Коста-Рыкі ў рамках трэцяга тура групавога этапа. Гульня пройдзе на стадыёне „Эль-Байт” у Эль-Хаўры 1 снежня. Францужанка ўжо мае досвед працы на Чэмпіянаце свету-2022: раней яна была задзейнічана ў ролі чацвёртага суддзі ў матчы першага тура паміж камандамі Мексікі і Польшчы. Акрамя Фрапар, у спісе арбітраў на чэмпіянаце свету ў Катары прысутнічаюць яшчэ дзве жанчыны: японка Ясімі Ямасіта і Саліма Мукансанга з Руанды. Фрапар 38 гадоў, раней яна стала першай жанчынай, прызначанай на матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў 2019 годзе францужанка працавала галоўным арбітрам на матчы за Суперкубак УЕФА паміж „Ліверпулем” і „Чэлсі”.

Раналду блізкі да падпісання кантракта з „Аль-Насром” на 500 млн еўра

Нападнік Крышціяну Раналду блізкі да падпісання кантракта з „Аль-Насрам”, — паведамляе іспанская газета Marca. Па дадзеных крыніцы, клуб з Саудаўскай Аравіі прапануе 37-гадоваму партугальцу кантракт на два з паловай года і 500 мільёнаў еўра (з заробкам 200 млн еўра ў год).
22 лістапада „Манчэстэр Юнайтэд” аб’явіў аб скасаванні працоўнай дамовы з партугальскім нападнікам. У бягучым сезоне Крыро згуляў за „МЮ” 16 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў тры галы і аддаў дзве галявыя перадачы.

Авечкін пабіў адзін з рэкордаў Уэйна Грэцкі

Капітан „Вашынгтона” Аляксандр Авечкін пабіў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці галоў у гасцявых матчах НХЛ. У гульні рэгулярнага чэмпіянату з „Ванкуверам”, які Вашынгтон выйграў 5:1, расеец аформіў дубль. Закінутыя шайбы сталі для яго 792-й і 793-й у рэгулярках за кар’еру. Авечкін стаў новым рэкардсменам НХЛ па колькасці галоў у гасцявых матчах (403 галы ў 652 гульнях), перасягнуўшы дасягненне Уэйна Грэцкі (402 шайбы у 742 гульнях). Ад рэкорду Уэйна Грэцкі па закінутых шайбах Авечкіна зараз аддзяляе 101 гол.

Беларускае Радыё Рацыя