ЧС. Марока і Харватыя папоўнілі ліст удзельнікаў 1/8 фіналу



1 снежня згуляныя першыя матчы ў гісторыі чэмпіянатаў свету зімой. Завяршалі групавы спабор каманды групы F.

Дружына Марока паўтарыла свой подзвіг 1986 года і нязгодна з турнірнымі раскладамі заняла першая месца ў адборавым квартэце. Харватыя таксама ідзе далей, а вось Бельгія пакідае турнір.

Бельгійскаму „інтэрнацыяналу” ў заключным матчы патрэбная была толькі перамога, толькі так і засталося незразумелым за кошт чаго гэта збіралася гэта зрабіць. Найбольш дасведчаная зборная мундыялю выглядала ўсе сустрэчы невыразна, пішуць, што сярод гульцоў дружыны пераважалі сваркі і непаразуменні. Віцэ-чэмпіёны свету былі куды больш маналітнымі і ў цэлым па справядлівасці здабылі квіток у плэй-оф. У апошняй сустрэчы шашачныя дамінавалі, але больш голавых момантаў узнікала парадаксальна ля іх брамы. Так аднойчы Рамелу Лукаку з выгоднай пазіцыі трапіў у штангу, потым узнікла яшчэ некалькі „пажараў”. Але і з логікі ўсяго адбору і канкрэтнага матчу Бельгія не заслужыла ісці далей. На наступны год мы ўбачым зусім іншую каманду, дзе не будзе паловы ці нават бальшыні старых выканаўцаў.

Харватыя – Бельгія – 0:0.

Мараканцы хутка забілі два мячы ў браму няўдала пачаўшага сустрэчу канадскага брамніка, але потым расслабіліся і ледзве ўтрымалі пераможны лік, які гарантаваў ім першае месца. Канада – яшчэ „сырая” каманда, але праз 4 гады з ёй давядзецца лічыцца ўсім.

Канада – Марока – 1:2 (Наіф Ануэрд, аўтагол; Хакім Зіеш, 4, Юсэф Эн-Нэсары, 23).

Выніковае становішча ў групе: 1. Марока – 7 ачкоў, 2. Харватыя – 5, 3. Бельгія – 4, Канада – 0.

Беларускае Радыё Рацыя