ЧС. Катастрофа Германіі і подзвіг Японіі
Развязка змагання ў групе Е на чэмпіянаце свету па футболе выдалася проста „вар’яцкай”. Цягам двух заключных паралельных матчаў сітуацыя мянялася кардынальна некалькі разоў. Хоць першыя таймы складаліся згодна з чаканнямі. Немцы забілі костарыканцам на 10-й хвіліне, іспанцы японцам услед. У пірэнейцаў трэці мяч у трэцім матчы забіў Альвара Марата, які на гэты раз выйшаў у стартавым складзе.
А вось пасля перапынку пачаліся анамаліі. Японскія „самураі” падобна як ў першым паядынку з немцамі перавярнулі ўсё з ног на галаву. Спярша піжонства брамніка Сімона Уная прывяло да голу ў яго сетку. Неўзабаве ў іспанцаў зноў здарыўся правал на левым фланце, дзе чамусці не выпусцілі ў стартавым складзе Жордзі Альба.
Папалельна немцы ў нейкім анамальным матчы (які ўпершыню ў гісторыі судзіла жаночая брыгада) абстукалі ўсе штангі, не рэалізавалі кучу момантаў, двойчы прапусцілі, потым адыграліся і выйшлі наперад аж на два мячы, але гэта іх не ўратавала ад агульнага вылету з мундыялю. Магчыма ў канцоўцы Іспанія калькулявала і не надта хацела выходзіць на харватаў. Так патрэбны мяч для немцаў падначаленыя Луіса Энрыке так і не забілі. І ўрэшце на японскую трыбуну прыйшло поўнае шчасце.
Японія – Іспанія – 2:1 (Рыцу Доан, 48, Ао Танака, 51; Альвара Марата, 11).
Коста-Рыка – Германія – 2:4 (Ельцын Тэхеда, 58, Мануэль Нойер, аўтагол, 70; Серж Гнабры, 10, Кай Хаверц, 73, 85, Ніклас Фюлькруг, 89).
Выніковае становішча ў групе Е: 1. Японія – 6 ачкоў, 2. Іспанія – 4 (розніца мячоў 9-3), 3. Германія – 4 (6-5), 4. Коста-Рыка – 3.
Такім чынам у 1/8 фіналу ўтварыліся яшчэ дзве пары: Японія – Харватыя і Марока – Іспанія.
Беларускае Радыё Рацыя
