ЧС. Іспанія і Германія разышліся мірам



Апошні матч нядзельнага дня на мундыялі прынёс баявую нічыю паміж тытулаванымі дружынамі Іспаніі і Германіі. Перад сустрэчай „маншафт” апынулася на мяжы прорвы. І цягам сустрэчы саступала тэхнічнай „чырвонай фурыі”, але ўрэшце вырвала так жаданае ачко.

Іспанцы ў звыклым стылі даўняй „Барселоны” ужо ў дэбюце забралі мяч у ногі і каталі „ціку-таку”. Асаблівых дывідэндаў гэта не прыносіла, але флангавыя прарывы Ольма і Ферана Тораса напружвалі абарону „тэўтонцаў”. Аднойчы немцаў уратаваў Нойер – мяч ад яго рук трапіў спярша ў папярэчыну, а потым яшчэ „аблізаў” штангу, але ў сетку не трапіў.

Пасля перапынку Лукас Энрыке запусціў на газон свайго джокера Альвара Марату і не прагадаў – форвард, якога так шмат крытыкавалі ў яго біяграфіі, эфектна пусціў мяч над вушамі Нойера пасля філігранна выразанай перадачы Хордзі Альбы. Адыгралася Германія толькі ў апошнія 10 хвілін – сваім шанцам скарыстаўся таксама выйшаўшы з лаўкі рэзервовых малаведамы шырокаму колу заўзятараў Ніклас Фюлькруг з брэменскага „Вердэра”.

Іспанія – Германія – 1:1 (Альвара Марата, 62; Ніклас Фюлькруг, 83).

Пасля двух тураў у группе Е усе чатыры зборныя захоўваюць шанцы на выхад у плэй-оф: 1. Іспанія – 4 ачкі (розніца мячоў 8-1), 2. Японія – 3 (2-2), 3. Коста-Рыка – 3 (1-7), 4. Германія – 1 (2-3).

1 снежня. Японія – Іспанія, Коста-Рыка – Германія.

Пры ўсіх раскладах падаецца, што еўрапейскія зборныя выйграюць апошнія сустрэчы і возьмуць запаветныя квіткі ў 1/8 фіналу.

Беларускае Радыё Рацыя