ЧС. Аўстралія сенсацыйна выйшла ў плэй-оф



Трэці тур групы D на чэмпіянаце свету прынёс досыць нечаканыя вынікі. Нематываваная зборная Францыі не захацела выкладвацца напоўніцу і ўрэшце саступіла дружыне Тунісу – 0:1, даўшы „карфагенскім арлам” рэальны шанц трапіць у 1/8-ю фіналу.

Іншая паралельная сустрэча завяршылася фактычна сенсацыйнай перамогай Аўстраліі над фаварытам – камандай Даніі. У выніку разам з чэмпіёнамі свету далей крочаць прадстаўнікі „краіны кенгуру”. Намінальны аўтсайдар квартэту адолеў бронзавага прызёра Еўра!

Аўстралія – Данія – 1:0 (Мэцью Лекі, 60).

Туніс – Францыя – 1:0 (Вахбі Хазры, 58).

Выніковае становішча ў групе D: 1. Францыя – 6 ачкоў, 2. Аўстралія – 6, 3. Туніс – 4, 4. Данія – 1.

Беларускае Радыё Рацыя