ЧС. Аргенціна і Польшча выйшлі ў 1/8 фіналу
30 лістапада на мундыялі завяршылі змаганне каманды групы С. У паралельных матчах сітуацыя развівалася досыць драматычна. У другіх таймах склалася становішча, што Польшча і Мексіка мелі абсалютна аднолькавыя паказнікі ачкоў і мячоў і ў плэй-оф пры тым па меншай колькасці жоўтых картак выходзілі менавіта „бялэ-чэрвоныя”.
Урэшце Польшча саступіла Аргенціне 0:2 і некалькі хвілін з нецярпеннем чакала зыходу сустрэчы Савудаўская Арабія – Мексіка. Там забілі яшчэ адзін мяч, але якраз арабы. І ўся Польшча стала святкаваць, упершыню з 1986 году, выхад з групы ў плэй-оф. Што датычыць уласна матча, то важна адзначыць, што Войцэх Шчэнсны другі матч запар парыраваў пенальці – на гэты раз ад Ліанэля Месі, які на чэмпіянатах свету схібіў у такой сітуацыі ўжо другі раз. Арганізаваць самым гол асаблівых шанцаў ў Левандоўскага з партнёрамі не было.
Зазначым таксама, што ў Мексікі перапынілася зайздросная серыя – ажно 7 раз запар яна выходзіла ў 1/8 фіналу, зараз жа не ўдалося.
Польшча – Аргенціна – 0:2 (Алексіс Макалістэр, 46, Хуліян Альварас, 67).
Савудаўская Арабія – Мексіка – 1:2 (Салем Аль-Дасары, 90+5; Энры Марцін, 47, Луіс Чавес, 52).
Выніковае становішча ў квартэце С: 1. Аргенціна – 6 ачкоў, 2. Польшча – 4 (розніца мячоў 2-2), 3. Мексіка – 4 (2-3), 4. Савудаўская Арабія – 3.
Такім чынам у 1/8 фіналу Аргенціна пазмагаецца з Аўстраліяй, а Польшча згуляе з Францыяй.
Беларускае Радыё Рацыя
