Вандроўкі

З Менска пойдзе новы цягнік — у Архангельск
28.03.2023 21:36
Адпраўляцца з Менска цягнік будзе па суботах у 10:22, прыбываць у Архангельск - па панядзелках у 12:24. Час у дарозе - 50 гадзін.

Больш за 1000 фур стаяць у чарзе на памежным пераходзе ў Казловічах
27.03.2023 14:05
Больш за 1000 фур стаяць у чарзе на беларуска-польскім памежным пераходзе ў Казловічах. На мяжы зь Літвой у Каменным Лозе сабраліся 370 грузавікоў, у Беняконях – 290. На Варшаўскім мосце ў Берасці чакаюць больш за 300 легкавікоў і 30 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

У тых, хто выязджае ў Польшчу выбарачна правяраюць тэлефоны
22.03.2023 18:34
Акрамя таго, па словах відавочцаў, у тых хто ўязджае ў Беларусь, таксама правяраюць змесціва тэлефона.

Атрымаць від на жыхарства і грамадзянства ў Літве стане праблематычна
22.03.2023 15:39
У Літве ўхвалілі законапраект, які можа ўскладніць прыём заявак ад беларусаў і расейцаў на візы, віды на жыхарства і грамадзянства.

Супрацоўнікі КДБ даглядаюць усіх мужчын у пункце пропуску “Казловічы”
20.03.2023 18:05
Кіроўцаў з аўтамабільнай чаргі выклікаюць у кабінет, дзе правяраюць тэлефоны і рэчы.

Да 1 ліпеня ўсе аграсядзібы павінны прайсці перарэгістрацыю
15.03.2023 13:51
З большага патрабаванні засталіся ранейшымі, але цяпер уладальнікі аграсядзібаў павінны спрыяць знаёмству сваіх гасцей з прыродай населенага пункта.

Сейм Літвы зацвердзіў падаўжэнне НС на мяжы да 2 траўня
14.03.2023 18:47
Надзвычайнае становішча прадугледжвае абмежаванні на пропуск грамадзян Расеі праз мяжу Літвы. Таксама абмежавана выдача віз грамадзянам РФ і Беларусі.

Кантроль на выезд за межы Беларусі паслабілі, але чэргі павялічыліся
08.03.2023 19:35
Цяпер на выезд тэлефоны не правяраюць, не дапытваюць, але праганяюць багаж праз рэнтген-апарат.

«Белавія» дорыць скідкі ў гонар свайго 27-годдзя
05.03.2023 12:43
Авіякампанія "Белавія" дорыць 100 тысяч промакодаў на скідкі ў гонар свайго 27-годдзя. Па промакодзе 27BELAVIA можна купіць білет са зніжкай 27% ад тарыфу.

На беларускім Палессі працягваецца паводка
04.03.2023 15:21
Днямі ровень вады павялічыўся на Піншчыне ў Піне і Прыпяці. Больш за ўсё ад сёлетняй паводкі пакутуе Гомельшчына.

Людзей, якія хочуць выехаць з Беларусі, узмоцнена правяраюць
03.03.2023 16:06
Праверкі пачалі рабіць пасля інцыдэнту ў Мачулішчах 26 лютага, калі прадстаўнікі «Байпол» заявілі, што з дапамогай двух дронаў быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.

МЗС: беларусы не пацярпелі пры крушэнні цягніка ў Грэцыі
01.03.2023 15:52
Пасажырскі і грузавы цягнікі сутыкнуліся ўночы 1 сакавіка каля горада Ларыса. Па апошніх звестках, загінула 36 чалавек, пацярпелі 130.

„Белавія” адкрывае чартары ў Катар
28.02.2023 15:21
Першы рэйс у Доху запланаваны на 4 сакавіка. Самалёты будуць лятаць з Менска ў Доху па суботах, усяго запланавана 14 рэйсаў. Загадзя атрымліваць катарскую візу грамадзянам Беларусі не трэба, яе паставяць па прылёце ў аэрапорце.

Малдова пацвердзіла рашэнне Wizz Air прыпыніць палёты ў аэрапорт Кішынёва
27.02.2023 22:54
Малдаўскі бок праінфармавалі аб рашэнні па электроннай пошце, растлумачыўшы гэта бяспекай малдаўскай паветранай прасторы.

У беларускіх дальнабойнікаў з’явіліся праблемы і на літоўскай мяжы
27.02.2023 22:22
У ноч на нядзелю 26 лютага на літоўска-польскай мяжы, на месцы былога памежнага пункту Кальварыя, пачалі правяраць дазволы на паездкі ў кіроўцаў грузавікоў, якія не зарэгістраваныя ў Шэнгене, паведамляе Літоўскае ўпраўленне бяспекі на транспарце.

5 бараў Уроцлава, пра якія варта ведаць
27.02.2023 17:00
Сёння мы прапануем вам падборку з 5 лепшых бараў горада, дзе ў дадатак да добрых напояў можна атрымаць і іншую асалоду.

У Італіі судна з мігрантамі на борце разбілася аб скалы
26.02.2023 22:33
58 чалавек загінулі, сярод якіх былі дзеці.

Скульптуры і помнікі Тбілісі
25.02.2023 18:08
У сталіцы Грузіі на вуліцах, парках і скверах мноства розных помнікаў, малых і вялікіх скульптур, іншых інсталяцый. Яны робяць гэты горад больш гасцінным, цёплым, прывабным і ўтульным
