Зяленскі назваў цэль нумар адзін на фронце



Прэзідэнт Украіны заявіў, што асабліва вострая сітуацыя цяпер складваецца ў Данецкай вобласці, дзе ўкраінскія вайскоўцы з усіх сіл стрымліваюць расейскую армію.

„Менавіта там цяпер наша цэль нумар адзін, бо і для акупантаў Данбас — усё яшчэ цэль нумар адзін”, — сказаў Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце. Ён дадаў, што нягледзячы на   відавочную бессэнсоўнасць вайны для Расеі і страту акупантамі ініцыятывы, камандаванне расійскай арміі усё роўна гоніць іх на гібель.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што галоўнай задачай для камандавання цяпер з’яўляецца забеспячэнне ўкраінскага войска зброяй і боепрыпасамі.