Уладзіміра Макея пахавалі на Усходніх могілках (абноўлена)



Уладзіміра Макея пахавалі на Усходніх могілках пад гукі афіцыйнага гімна і залп ганаровай варты, паведаміў sputnik.by.

***

У Менску праходзіць развітанне з раптоўна памерлым міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Жалобная цырымонія адбываецца ў Доме афіцэраў. Пахаваюць міністра на Усходніх могілках.