У Берасці вялізная чарга аддаць свой подпіс за кандыдатаў



У Берасці а 12 людзі пачалі збірацца ў двух месцах – на плошчы Леніна і каля кінатэатра «Беларусь». Першыя, як звычайна, прыйшлі на маўклівы пратэст супраць Акумулятарнага завода, другія – аддаць свой подпіс кандыдатам.

На плошчы Леніна сабралася каля 450 чалавек, якія а палове на 13 рушылі таксама аддаць свой подпіс. У той час каля кінатэатра пачаўся збор подпісаў адразу за 5 кандыдатаў: Ганну Канапацкую, Сяргея Чэрачня, Валерыя Цапкалу, Андрэя Дзмітрыева і Святлану Ціханоўскую. Да апошняй і выстраілася вялікая чарга. Пасля людзі з ахвотай падпісваюцца і за астатніх. За ўсім назіраюць людзі ў цывільным з відэакамерамі.

Шмат хто прыйшоў падтрымаць Сяргея Ціханоўскага, якога напярэдадні затрымалі ў Гародні пасля правакацыі.

Раніцай у Кобрыні затрымалі аднаго з лідараў пратэсту Уладзіміра Мароза супраць завода АКБ.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]