Ціханоўская выступіла на Кіеўскім форуме па бяспецы



Святлана Ціханоўская 1 снежня выступіла праз відэасувязь на штогадовым Кіеўскім форуме па бяспецы. На пачатку прамовы Ціханоўская павіншавала ўкраінскі народ з гадавінай прыняцця Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны. Святлана Ціханоўская ў сваім выступе заявіла, што толькі дэмакратычная Беларусь здолее даць гарантыі бяспекі Украіне:

Кіеўскі форум па бяспецы ў 2007 годзе заснаваў фонд Арсенія Яцанюка «Адкрый Украіну». На форуме, куды штогод збіраюцца больш як 800 украінскіх і міжнародных экспертаў і палітыкаў, абмяркоўваюць актуальныя пытанні нацыянальнай бяспекі Украіны, Чарнаморскага рэгіёну і Еўропы, а таксама глабальную бяспеку ў свеце.

Беларускае Радыё Рацыя