Ці чакаць уступлення Беларусі ў вайну з Украінай?



Паводле звестак тэлеграм-канала „Беларускі Гаюн” у панядзелак Расея перакінула ў Берасцейскую вобласць Беларусі буйны эшалон з ваеннай тэхнікай.

Падчас анлайн-сустрэчы пра прыкметы ўступлення Беларусі вайну з Украінай, галоўныя з іх акрэсліў ваенны эксперт Сяргей Грабскі:

Адна справа тое, што мы назіраем цяпер, то бо правядзенне планавых заняткаў на палігонах у Берасцейскай вобласці і ў Гомельскай вобласці. І зусім іншае, калі войскі ўжо скончылі сваё навучанне і разгортваюцца ў раёнах засяроджання. Вельмі важным аспектам з’яўляецца тое, як і з якой інтэнсіўнасцю праводзіцца баявая падрыхтоўка, якія задачы вырашаюцца на палігонах падчас тых ці іншых практыкаванняў. Гэтак жа як немагчыма схаваць колькасць боепрыпасаў.

Па словах эксперта, прыродная асаблівасць беларуска-украінскага памежжа параджае эфект „бутэлькавага горлышка”: магчымы сухапутны наступ з тэрыторыі Беларусі можа адбыцца толькі па адным накірунку, які і адпрацоўваецца праз ВСУ для адбіцця атакі.

Беларускае Радыё Рацыя