Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці



Прадстаўнікі палка беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага правялі сустрэчы з мэрамі найбуйнейшых гарадоў Валынскай вобласці Украіны.

Як адзначае прэсавая служба Палка, «сустрэчы прайшлі з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання Валыні і інфармавання пра барацьбу беларусаў за незалежнасць Украiны. Падчас паездкі было абмеркавана важнае пытанне каардынацыі дзеянняў па абароне вобласці ў выпадку у агрэсіі на Валынь з тэрыторыі Беларусі”.

Каліноўцы сутсрэліся са старшынём Валынскай абласной рады Грыгорыем Недападам і мэрамі Луцку – Ігарам Палішчуком, Ковеля – Ігарам Чайкам, Новавалынску – Барысам Карпусам і Уладзiмiра – Ігарам Пальонкам.

Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.

Фота: t.me/belwarriors