Анджэй Дуда з візітам ва Украіне (абноўлена)



У Вярхоўнай Радзе Украіны выступіў са зваротам прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. 

Фота: twitter.com/prezydentpl

Паводле інфармацыі ўкраінскага дэпутата Уладзіміра Ар’ева, падчас свайго выступу Дуда звярнуўся да сусветных лідараў: „Пасля Бучы, Барадзянкі і Марыупаля з Расеяй, як звычайна, не можа быць спраў, спадары прэзідэнты і прэм’ер-міністры!

«Дуда паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Украіна стала сябрам Еўразвязу», — дадаў Ар’еў.

Фота: twitter.com/VolodymyrAriev

У Вярхоўнай Радзе таксама прысутнічае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Анджэй Дуда – першы кіраўнік замежнай дзяржавы з пачатку вайны, які выступае перад Вярхоўнай Радай Украіны.

Сёння Анджэй Дуда сустрэнецца таксама з Уладзімірам Зяленскім у фармаце сам на сам. Дзеля захавання мераў бяспекі падрабязнасці візіту польскага прэзідэнта ў Кіеў не паведамляюцца.

Гэта другі візіт прэзідэнта Польшчы ва Украіну з пачатку вайны. У сярэдзіне красавіка Анджэй Дуда наведаў Кіеў разам з прэзідэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы: Аларам Карысам, Эгілсам Левітам і Гітанасам Наўседам, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

* * *

Восемдзесят восьмі дзень Украіна абараняецца ад расейскай агрэсіі.  Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Укріне, пра што ўначы паведаміла ягоная канцылярыя. Сёння ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступіць з прамовай у Вярхоўнай Радзе Украіны.

На фота: Прэзідэнт Анджэй Дуда з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ў Кіеў 23 лютага гэтага года.

Якуб Кумоч, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце, падкрэслівае, што прэзідэнт Дуда стане першым з пачатку вайны кіраўніком дзяржавы, ушанаваным такім чынам, паведамляе  tvn24.pl.

Фота: prezydent.pl

[manual_related_posts]