Анджэй Дуда: Прызнанне заваяванняў Расеі – шлях да новага канфлікту, у тым ліку і сусветнай вайны



„Расея – злачынная дзяржава. Прызнанне яе заваяванняў – шлях да новага канфлікту, у тым ліку і сусветнай вайны,” – так выказаўся прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас пасяджэння Рады міністраў АБСЕ, на якім падсумоўваліся вынікі старшынства Польшчы ў арганізацыі.

Фота: Sean Gallup / Getty Images

„Не можа быць нашай згоды ні на якое пагадненне, якое санкцыянавала б гвалтоўнае змяненне межаў у Еўропе. Толькі Украіна мае права вырашаць будучыню сваёй краіны. Прызнанне расейскіх заваяванняў за кошт Украіны — гэта просты шлях да новага вялікага канфлікту, у тым ліку сусветнай вайны,” – заявіў прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда падчас выступу ў Лодзі на адкрыцці сустрэчы міністраў АБСЕ.

На пачатку сваёй прамовы прэзідэнт Анджэй Дуда адзначыў, што напружаныя намаганні прадухіліць вайну на ўсходзе не прынеслі чаканых вынікаў.

Як падкрэсліў прэзідэнт Рэспублікі Польшча, „жорсткая агрэсія Расеі супраць Украіны дамінавала ў перыяд польскага старшынства ў АБСЕ, адкідаючы ўбок усе іншыя мэты, якія мы ставілі перад сабой на пачатку гэтага старшынства”.

Беларускае Радыё Рацыя