„LODOŁAMACZKA” – Святлана Ціханоўская ў Падляшскай бібліятэцы!



28 верасня 2022 г. „Wydawnictwo Literackie” выдала кнігу Руслана Шошына „Lodołamaczka. Святланa Ціханоўская”.

З гэтай нагоды 3-га кастрычніка ў Падляшскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага (ul. Marii Curie-Skłodowskiej 14 A) адбудзецца сустрэча са Святланай Ціханоўскай і Русланам Шошыным, якую будзе весці журналіст нашага радыё Міхал Андрасюк.

Білеты на прэзентацыю бясплатныя. Колькасць месцаў абмежаваная!

Жывая трансляцыя з мерапрыемства будзе даступная на нашым сайце.

 

Больш інфармацыі па спасылках: ksiaznicapodlaska.pl, Facebook

* * *

Чытайце таксама: “Lodołamaczka”: у Польшчы выходзіць кніга пра Святлану Ціханоўскую. Размова Міхала Андрасюка з Русланам Шошыным, журналістам газеты „Rzeczpospolita”.