За такія малюнкі сёння пасадзілі б за краты



Год таму ў снежні 2021 года выйшаў апошні нумар беларускага сатырычнага часопіса “Вожык”. Цяпер у Беларусі няма гумарыстычнага выдання, дый беларусам сёння не да смеху.

Нават не мажліва ўявіць, што было б з рэдактарам “Вожыка”, калі б ён, напрыклад, сёння апублікаваў некалькі малюнкаў з “Вожыка” 1980-х гадоў. А за мастакамі, якія іх малявалі, адразу прыехалі б з наручнікамі.

Вось некалькі малюнкаў з часопіса “Вожык” за 1985 і 1988 гады. Яны, дарэчы, не страцілі ў Беларусі актуальнасці і сёння. 

Беларускае Радыё Рацыя