Юрый Стыльскі: Цяпер у мяне жыццё быццам з нуля



У нашым эфіры пабываў лідар гурта „Дай дарогу” Юрый Стыльскі:

РР: Калі збярэцца электрычны склад? Увесь час „Дай дарогу” быў акустычным.

– Мы ўжо над гэтым працуем, у нас поўнай хадой ідзе рэпетыцыя ў Варшаве. Нашыя канцэрты ўжо паўнавартасныя, электрычныя. Ужо неўзабаве.

РР: А хто там? Палякі ці нашы?

Усе нашы „эксрэмісты”.

РР: Ужо настолькі шмат музыкаў, што можна выбіраць?

Так атрымліваецца, што з Беларусі з’ехалі лепшыя людзі, у тым ліку музыкі.

РР: Колькі вы ўжо не былі дома ў Берасці?

Года паўтара атрымліваецца. Я ва Украіне пажыў да вайны і з лютага ўжо атрымліваецца.

РР: Сумуеце па Берасцю?

– Сумна ў тым плане, што я ў Берасці адбыўся. Я камфортна сябе там адчуваў, у мяне там зона камфорту была. Я мог нічога не рабіць і зарабляць творчасцю, музыкай. Практычна, як і тут, але тут кола слухачоў усё ж абмежаванае. Тут калі хочаш пераходзіць на шырэйшую аўдыторыю, то ўжо трэба спяваць для мясцовай аўдыторыі. Мне, як чалавеку, які спявае пра бытавуху і сацыялку, каб адаптавацца, то трэба пражыць тут яшчэ нармальна гадкоў. Цяпер у мяне атрымліваецца так, быццам жыццё з нуля. Дзякуючы таму, што вельмі шмат беларусаў, і мая творчасць запатрабаваная, людзі чакаюць, таму гэта і цешыць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя