Святочныя зніжкі на кнігу Вітаўта Мартыненкі „Прадмовы й Пасьляслоўі”



Поўнакаляровае вялікафарматнае выданне (250×353 мм) з мноствам фотаздымкаў парадуе кожнага аматара беларускай музыкі.

Вітаўт Мартыненка (1959-2016) — знакаміты беларускі журналіст, літаратар, дзеяч Адраджэння — вядомы перш за ўсё як музычны крытык — папулярызатар беларускага року.

Пры жыцці аўтара выйшлі ягоныя кнігі „Праз рок-прызму” (1989 г., разам з Анатолем Мяльгуем), „Свой сярод чужых” (2003 г.), „222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006 г., разам з А. Мяльгуем), „Рок on-line” (2010 г.), рэдагаванне і каментар перакладу Пятра Татарыновіча рамана Генрыка Сянкевіча „Quo vadis?” (2002 г.).

Выданне кнігі „Прадмовы й Пасьляслоўі” планавалася на 2007-ы год і здзейснілася ў 2022-м. У ёй аўтар у характэрнай для сябе лёгкай нязмушанай манеры раскрывае невядомыя ці ўжо забытыя старонкі нашай нядаўнай мінуўшчыны, рэпрэзентуе слынныя постаці беларускай музычнай культуры — як прызнаных ужо класікаў ХХ стагоддзя, так і пачаткоўцаў на момант напісання тэксту, а сёння — зорак беларускай рок-сцэны.

Кніга адрасаваная шырокаму колу чытачоў і будзе добрым падарункам усім, хто ўмее чытаць па-беларуску.

Купіць яе па-ранейшаму можна на старонцы www.vjn.ee

Зніжкі працуюць да канца студзеня 2023 г.