У Варшаве адкрылася выстава прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі Скарыны



У год Францішка Скарыны, аб’яўленым Літвой, у Беларускім Доме Варшавы адкрыта выстава пад назвай „Рускай Бібліі Францішка Скарыны – 500 гадоў”. Арганізатары выставы – Беларускі Дом і Амбасада Літвы ў Польшчы.

Паводле дырэктара Беларускага Дома Алеся Зарэмбюка, выстава мае важнае значэнне для яднання духоўнасці краін, да якіх спрычыніўся Францыск Скарына:

– Мы вельмі шануем Скарыну, а таксама вельмі радыя і ўсцешаныя, што літоўская дзяржава ў гэтыя змрочныя часы памятае пра нашага Скарыну, які жыў і выдаваў кнігі ў Вільні.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі:

Я думаю, што такія падзеі вельмі важныя, калі мы гаворым пра нашу супольную гісторыю.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Лекцыю пра Скарыну на ангельскай мове прачытаў Рустас Камунтавічус, дацэнт універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе і дырэктар інстытута Вялікага Княства Літоўскага ў Літве.

На адкрыцці выставы прысутнічалі амбасадары Літвы, Польшчы, Пакістана, Індыі, Чэхіі і іншых краін.

Беларускае Радыё Рацыя