Што лучыць беларускі народны строй з падляшскім?



Гістарычны клуб «Beer and History» правёў чарговае пасяджэнне на тэму “Беларускі народны строй: ад пасталоў да наміткі”.

Падчас сустрэчы вядоўца і майстрыха Кацярына Ваданосава прывяла падабенствы паміж народнымі строямі Беларусі і Падляшша:

– Бачыла і мне падаецца, што ён вельмі блізкі да дамачоўскага народнага строю, асабліва мяне вабяць камізэлькі, гарсэты, вось гэтыя кабацікі. Гэта такая чыстая Еўропа, і ў мяне такое адчуванне, што нават можна костачкі туды гарсэтныя ўстаўляць і ў прынцыпе ісці танчыць якія-небудзь балеты. У дамачоўскім строі выкарыстоўваецца перыядычна чорная вышыўка. Гэта вельмі не характэрна для беларускага народнага строю, але ў падляшскім строі таксама сустракаецца чорная вышыўка. Карацей, вельмі блізкія адно да аднаго.

Падчас сустрэчы гістарычнага клубу ўдзельнікі змаглі зблізу разгледзіць вышываныя рэчы з розных рэгіёнаў Беларусі, каптуры і традыцыйны абутак беларусаў – пасталы і дазнацца пра сакрэты іх вырабу.

Беларускае Радыё Рацыя