Прэзентацыя альбому CHORNABROVA «Sarmatyja» у Беластоку



28 лістапада ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя другога студыйнага альбому CHORNABROVA – «Sarmatyja».

Дата: 28 лістапада

Час: 18:00

Месца: бар Sześcian Pub, Warszawska 30

Альбом Sarmatyja з’явіўся на базе тэкстаў Марыі Мартысевіч. 

Уваход па данатах. Мінімальны данат – 15 злотых, максімальны – неабмежаваны.

Частка сабраных грошай будзе пералічаная ініцыятыве  dissidentby.com, якая штодня дапамагае палітвязням і фінансава, і інфармацыйна.