Пастаноўка пра паўстанне 1863 года «Сшытак першы. Помста» у Беластоку



У тэатральнай майстэрні Pracownia Teatralna. Justyna Godlewska i Przyjaciele ў Беластоку адбыліся прэм’ерныя паказы монаспектакля «Першы сшытак. Помста».

Фрык-тэатр Ex tempore ў сваёй пастаноўцы праз прызму падзей паўстання 1863 – 64 гадоў, ва ўласцівай яму фантасмагарычнай форме, паказаў, што часам можа адбыцца з тымі, хто спрабуе здушыць волю беларускага народа. Гаворыць актор тэатра, які з аб’ектыўных прычынаў пажадаў заставацца інкогніта:

-Пераасэнсаванне таго, што з намі адбывалася цягам апошніх двух год, што адбывалася ў нашай гісторыі цягам апошніх двух стагоддзяў, а можа нават і болей. І праз прызму малых людзей, некананічных, не яскравых і не тых, каго ўсе лічаць героямі. А праз прызму адчування простых людзей, якія спрабуюць зрушыць сваю крыўду і ператварыць яе ў нешта іншае. У нашых сілах гэта пераасэнсавць і зрабіць крок далей.

Пастаноўка «Сшытак першы. Помста» – гэта пяць кароткіх расказаў аб падзеях, якія адбываліся з тымі, хто душыў паўстанне 1863 – 64 гадоў. Катаваў і караў тых, хто выступіў за волю народа супраць расейскай дэспатыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя