Алесь Лютыч з канцэртам у Варшаве



Алесь Лютыч – лідар беларускага рок-гурта “:B:N:” – выступіць у Варшаве ў гэтую суботу, 3-га снежня.
“Імпрэза пройдзе ў акустычным фармаце і будзе прасякнутая зімова-святочным настроем”, – кажа артыст.

“Імпрэза пройдзе ў акустычным фармаце і будзе прасякнутая зімова-святочным настроем”, – кажа артыст.

Менавіта для мяне гэты канцэрт будзе адметны тым, што будзе пераднавагоднім. Такі святочны, акустычны канцэрт. Адбудзецца ён 3 снежня. Гэта першы месяц зімы. І можна сказаць, што гэта першы зімовы канцэрт у Польшчы. На канцерце я зайграю песні розных часоў нашай творчасці – ад самых першых, да самых апошніх. Зайграю і дзве новыя песні.

Канцэрт адбудзецца ў “Beer Station Centrum” (Lwowska, 17).
Пачатак імпрэзы – у 19:00.
Беларускае Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр падзеі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя