Жыровіцкую школу Качанава перавяла на расейскую мову



Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава часта бывае ў Жыровіцкім праваслаўным манастыры.

У адну з апошніх паездак яна наладзіла сустрэчу з выкладчыкамі і навучэнцамі Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Сярод пытанняў, якія прагучалі падчас сустрэчы, было і пытанне-просьба ад святара, выкладчыка духоўнай семінарыі, які пражывае ў Жыровічах, Яўгена Саланкова. А прасіў спадар Саланкоў, каб вясковую школу ў Жыровічах перавялі на рускую мову, бо па-беларуску, маўляў, ніхто не разумее. Наталля Качанава запісала просьбу Саланкова.

І што вы думаеце, з 1 верасня сярэдняя школа ў Жыровічах стала расейскай. Усе прадметы пачалі выкладаць па-расейску. Але дзеткі, напрыклад, па матэматыцы і сёння пішуць слова “адказ”, як пісалі заўсёды. Але настаўніца выкрэслівае слова “адказ” і піша па-расейску “ответ”. І гэта ўжо лічыцца памылкай. Пра гэтыя і пра іншыя праблемы, якія звязаныя з выкладаннем па-расейску, распавядалі самі школьнікі. І яны цяпер з бацькамі незадаволены, што з-за аднаго нейкага Саланкова праз Качанаву, уся беларускамоўная школа ператвараецца ў чужую! 

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]