Затрыманы яшчэ адзін чалавек за каментар аб смерці Макея



Паводле сілавікоў, мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў цынічныя абразы і заклікаў да гвалту і ўкраінскай агрэсіі супраць Беларусі.

Нагадаем, учора ГУБАЗіК паведамляў, што ўстаноўлена больш за 20 чалавек, якія знаходзяцца ў Беларусі і напісалі абразлівыя каментары пасля смерці Уладзіміра Макея. Таксама нібыта ўстаноўлена каля 50 чалавек, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі — сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём пры вяртанні».

Вясна