Вольга Брыцікава выйшла на волю
2 месяцы таму
Старшыня прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава выйшла на волю. Вольгу затрымалі 1 лістапада. Потым ёй двойчы прызначалі па 15 сутак арышту.
За кратамі Вольга Брыцікава абвяшчала галадоўку — прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.
Як паведамляе «Вясна», за няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак, з іх вясной – 75 сутак запар.
