У Віцебску стартавала кампанія за добрае медычнае абслугоўванне



Дадзены старт кампаніі „Павышэнне якасці медычнага абслугоўвання ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі кампаніі абвесцілі на прэсавай канферэнцыі. Сярод прысутных – грамадскія актывісты і мясцовыя журналісты. Падведзены вынікі анкетавання насельніцтва па якасці медычнага абслугоўвання, з чаго вынікае, што большасць апытаных не задаволена станам медыцыны ў абласным цэнтры –  такіх 36 адсоткаў. 30 хутчэй задаволена, 14 зусім не задаволеныя. Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец адзначае, што праблему медыцыны ў рэгіёне будуць вырашаць сумесна некалькі арганізацый.

– Мы аб’ядналіся, некалькі структураў, наш аргкамітэт па стварэнню партыі БХД, «Справядлівы свет», грамадскія аб’яднанні, ёсць такое моладзевае культурна-асветніцкае аб’яднанне «Перекрёсток», «Вольны шлях» і «Гавары праўду» таксама далучылася да нас, моладзевая каманда гэтай грамадскай кампаніі. Мы вырашылі, што будзем працаваць менавіта па пытаннях павышэння якасці медычнага абслугоўвання ў Віцебску.

У Віцебску вялікія праблемы з пабудовай новых паліклінік, даўно запланаваных гарадскімі ўладамі (Білева, Поўдзень-7), рамонтам інфекцыйнага шпіталя і шпіталя №2. Да таго ж у верасні гарадскія ўлады моўчкі скарацілі з бюджэта горада фінансаванне на ахову здароўя на 30%, – адзначае Таццяна Севярынец.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]