У Вільні адкрыўся Форум свабоднай журналістыкі з удзелам БАЖ



У Вільні адкрыўся Форум свабоднай журналістыкі з удзелам БАЖ. падчас яго выступяць палітыкі, рэпарцёры, праваабаронцы. Форум арганізаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Саюзам журналістаў Літвы.

Фота: facebook.com/harecki

Форум праводзіцца ў сценах Сэйму. Як заявіў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец, у цёмныя часы выжываць дазваляе салідарнасьць калег. Ён выказаў падзяку літоўскім журналістам, Саюзу журналістаў Літвы, ураду балтыйскай краіны і назваў форум адной з праяў салідарнасці і магчымасцю абмеркаваць надзённыя праблемы.

«У Беларусі журналістыка і медыя працягваюць сутыкацца з крымінальным пераследам за рэпарцёрскую дзейнасць. Выпадкі пераследу носяць сістэматычны характар. Гэта непрымальна. Я і мае калегі працягваюць адсочваць дадзеную сітуацыю», — прызнала прадстаўнік АБСЭ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра.

Беларускае Радыё Рацыя