У мінскім аддзяленні міліцыі загінула жанчына



Следчы камітэт праводзіць праверку па факце самагубства ў Першамайскім РУУС затрыманай жанчыны. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская.

„Па гэтым факце Першамайскі райаддзел (горада Менска) Следчага камітэта праводзіць праверку. На месца здарэння выязджала следчая група, канфіскавана дакументацыя. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана следчая экспертыза”, — сказала яна.

Загінулай было 56 гадоў. Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Nextа, жанчына павесілася на бюстгальтары 23 лістапада. Яна была затрыманая за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння.

belapan.by

[manual_related_posts]