У Менску судзяць журналіста Генадзя Мажэйку
2 месяцы таму
У Менску па «справе Зельцэра» пачаўся суд над журналіста «КП в Беларуси» Генадзем Мажэйкам. Яго абвінавачваюць па артыкулах: абраза Лукашэнкі і распальванне сацыяльнай варожасці.

Крымінальную справу разглядае Менскі гарадскі суд. Суддзя — Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы-палітзняволенай Ксеніі Луцкінай.
Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка 2021-га. За тры дні да таго на сайце „Комсомольской правды в Беларуси” з’явіўся артыкул са станоўчай характарыстыкай айцішніка Андрэя Зельцэра, забітага ў Менску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ (яе дала аднакласніца загінулага). Палітвязень сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў, што не абражаў Аляксандра Лукашэнку.
Беларускае Радыё Рацыя
