Раман Кісляк: Дыялог пакуль не прывёў да канструктыўных рашэнняў



Афіцыйна наведаць акумулятарны завод змаглі сябры ініцыятыўнай групы, што выступае супраць шкоднай вытворчасці ў Берасці. Запрашэнне было атрымана ад новых уласнікаў. Але дыялог пакуль не прывёў да канструктыўных рашэнняў, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Відавочна, што перад выбарамі былі зменены ўласнікі, і відавочна ўлады пайшлі на гэта, каб неяк збіць напругу пратэстаў, таму што Берасце ператварылася ў такі пратэстны рэгіён. Людзі стаміліся за 2,5 гада. Людзі бачаць, што ўлады не здольныя вырашыць гэтую праблему, не здольныя пачуць берасцейцаў, таму па гэтай прычыне многія палітызаваліся.

Выхады берасцейцаў на плошчу супраць заводу АКБ працягваюцца. Наступная сустрэча адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, 14 чэверня, а 12-ай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 

[manual_related_posts]