Пасля 30-суткавага арышту на волю выйшаў Аляксандр Дзямчук



Пасля 30-суткавага арышту на волю выйшаў Аляксандр Дзямчук – абаронца старажытных дубоў у вёсцы Ахова, што на Піншчыне. Ён ужо былы дырэктар сельскага Дома культуры. Раней не выключалася, што ў дадатак Дзямчук можа трапіць пад крымінальны пераслед нібы за абразу міліцыянтаў, але абышлося без гэтага.

„Тым не менш ён, як і ягоныя бацькі зазналі моцны ціск, бо баяцца кантактаваць з грамадскасцю””, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

З кожным разам усё больш і больш баяцца звязвацца. Ім чамусьці здаецца, што калі яны звярнуцца да праваабаронцаў, то яны толькі нашкодзяць сваім сваякам. На жаль пераканаць не ўсіх удаецца. Я думаю таксама не трэба выключаць, што ў канкрэтных выпадках дзесьці сілавікі пра гэта камусьці кажуць, паведамляюць, папярэджваюць.

Нагадаем, што напрыканцы снежня ў вёсцы Ахова, што ў Пінскім раёне, камунальнікі па рашэнні ўладаў пачалі пілаваць 300 гадовыя дубы. Іх прызналі аварыйнымі. Дзямчук з вяскоўцамі паспрабаваў перашкодзіць гэтаму і залез на адно з дрэваў, адтуль яго сцягнулі сілавікі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]