Пасквіль ад бярозаўскай раёнкі



“Шоў для саміх сябе”. Пад такой назвай у бярозаўскай раённай газеце “Маяк” з’явіўся артыкул пра акцыю апазіцыі, якая прайшла яшчэ 25-га сакавіка.

IMG_3815

Аўтар – Сяргей Фандорын – паказаў узнікненне БНР як разгул нацыяналізма пад кіраўніцтвам Германскай імперыі, а прысутных на пікеце – як непатрэбных нікому “адшчапенцаў”. Ён таксама абвінаваціў удзельнікаў акцыі ў выкарыстанні старых плакатаў. Сапраўды, былі некалькі  плакатаў з мінулага пікету “Еўразійскаму саюзу –не!” і “Беларусь не Расея. НЕ”. Але гэтыя лозунгі не страцілі сваёй актуальнасці.

Гэты матэрыял у раёнцы пракаментаваў адзін з арганізатараў пікету ў Бярозе – Сяржук Русецкі:

– Я б хацеў падзякаваць рэдакцыю “Маяка” за тое, што мерапрыемства, якое, магчыма, не мела б такога вялікага рэзанансу, дзякуючы раённай газеце стала вядомае многім жыхарам Бярозы і раёна. Яны даведаліся, што прадстаўнікі апазіцыі 25 сакавіка  адзначалі Дзень Волі, што ў гэты дзень была абвешчана БНР, што мы таксама пікетавалі супраць указу №222 і дэкрэту №3.

Пасквіль супраць акцыі апазіцыі дапоўнілі карыкатурай.

IMG_3819

Паводле арганізатараў пікету, маладым прадстаўнікам ад улады -назіральніку за пікетам намесніку начальніка аддзела ідэалогіі Аляксандру Крагелю і новаму рэдактару “Маяка” Генадзю Курыловічу  трэба найперш ведаць гісторыю Беларусі і быць больш цвярозымі ў ацэнцы падзей.

Пікет у Бярозе на Дзень Волі прайшоў паводле ўзгаднення з уладамі. Яго ўдзельнікі таксама выказалі пратэст супраць указаў прэзідэнта, якія рэгулююць дзейнасць прадпрымальнікаў, ды ўводзяць так званы падатак “на дармаедства”.

2016-04-12 001

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

[manual_related_posts]