Палітвязню Арцёму Баярскаму прад’яўлена яшчэ адно абвінавачванне



Праваабаронцам стала вядома, што 20-гадоваму палітзняволенаму Арцёму Баярскаму, які знаходзіцца за кратамі ўжо больш за паўгады, прад’явілі новае абвінавачванне. Акрамя арт. 361-1 КК (стварэнне альбо кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем), Арцёма таксама абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама маці паведаміла, што справу накіравалі ў пракуратуру. Сёння бацькі ўбачыліся з Арцёмам у першы раз за 7 месяцаў. Па словах маці, Арцём выглядае не вельмі добра. 

Нагадаем, студэнта хімфака БДУ Арцёма Баярскага збілі пасля затрымання, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка: білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. 4 чэрвеня стала вядома, што палітвязня адлічылі з хімфака БДУ. 

[manual_related_posts]