Падатковая патрабуе ад Леаніда Судаленкі здаць дэкларацыю аб даходах за 6 гадоў




Падатковая патрабуе ад праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ў турме, здаць дэкларацыю аб даходах за 6 гадоў.

Гэта нягледзячы на тое, што за 2019 год Судаленка даваў справаздачу ў падатковую, а за 2020 год (бо ён сядзеў у турме) гэта рабіла ягоная жонка.

У падатковай кажуць, што ім прыйшла «пэўная інфармацыя» пра суму грошай. Таму інспекцыя дае праваабаронцу 10 дзён, каб пацвердзіць «пэўную інфармацыю». У лісце з турмы праваабаронца піша, што, мабыць, на яго паступіла нейкая замова. Магчыма, цікавасць падатковай звязаная са «справай „Вясны“.

Нагадаем, праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч цяпер за кратамі. Іх абвінавачваюць у «нясплаце падаткаў».

Леаніда Судаленку затрымалі 18 снежня 2021 года, абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і пакаралі 3 гадамі калоніі.

[manual_related_posts]