Па некалькі дзён запар украінцы жывуць без электрычнасці



У больш цяжкай сітуацыі цяпер людзі, якія знаходзяцца пад абстрэламі, у параўнанні з тымі, хто сядзіць без святла. У гэтым перакананая ўкраінская пісьменніца, рэдактар і перакладчыца Ірына Навіцка, якая жыве ў Крывым Розе.

Фота: Facebook-старонка Ірыны Навіцка

Электрычнасць уключаюць тут з перыядычнасцю раз на некалькі дзён, таму да ўсяго прыходзіцца прыстасоўвацца, – адзначыла яна:

 Я знаходжуся зараз у Крывым Розе, я тут жыву з мужам. Быў час, калі гэты горад лічыўся прыфрантавым, а зараз ворага адагналі дастаткова далёка. І мы не адчуваем самой вайны на сабе, толькі яе наступствы: святла няма, электрычнасць выключаюць і ракеты прылятаюць.

Вайна ва Украіне не спыняецца ўжо 281 дзень. Для апошняга тыдня стала характэрна адключэнне электрычнасці на больш доўгі перыяд, калі раней гэта было па некалькі гадзінаў на дзень, то цяпер яе можа не быць па некалькі дзён.

Беларускае Радыё Рацыя